ЦЭНТРАЛЬНАІНДЫ́ЙСКІ ХРЫБЕ́Т,

частка падводнага сярэдзіннаакіянічнага хрыбта Індыйскага ак., паміж паўд. тропікам і а-вамі Амстэрдам і Сен-Поль. Даўж. 2300 км, шыр. да 500 м. Найменшая глыбіня над грэбенем 1145 м. Плато Амстэрдам на паўд.-ўсх. канцы хрыбта ўяўляе сабой падняцце з адноснай выш. каля 1500 м, асобныя вяршыні якога ўтвараюць вулканічныя а-вы Амстэрдам і Сен-Поль. У паніжэннях рэльефу форамініферавыя ілы, на стромкіх схілах выхады базальтаў.

т. 17, с. 171

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)